З 26 сакавіка на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступны да заказу новыя электронныя паслугі на аснове інфармацыі з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы маркіроўкі тавараў уніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Выдавецтва "Белбланкавыд"»:
- 3.45.03 «Прадастаўленне звестак аб зафіксаваных інцыдэнтах у СІАД»;
- 3.45.04 «Атрыманне звестак з ПК СНТ».
Электронныя паслугі аказваюцца Міністэрству па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма».
Патрабаванні да спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», а таксама асаблівасці іх атрымання вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС.


