Новыя электронныя паслугі МПЗ на партале
Новыя электронныя паслугі МПЗ на партале

З 16 кастрычніка на Адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступны да заказу новыя электронныя паслугі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь:

  • 3.21.11 «Атрыманне падатковымі органамі дакументаў плацельшчыкаў: апавяшчэнне аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання; апавяшчэнне аб адмове ад прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання; прадастаўленне інфармацыі і дакументаў інспекцыі МПЗ; пералік дэбітораў плацельшчыка»;
  • 3.21.12 «Абмен дакументамі ў рамках паведамленняў па прымяненні рэжымаў падаткаабкладання»;
  • 3.21.13 «Абмен дакументамі ў рамках апавяшчэнняў камеральнага кантролю»;
  • 3.21.14 «Абмен дакументамі ў рамках паведамленняў па выніках папярэдняга этапа камеральнай праверкі».

пажыўцамі з'яўляюцца юрыдычныя асобы, дзяржаўныя органы і арганізацыі на падставе заключаных паміж спажыўцом і МПЗ пагадненняў аб інфармацыйным абмене.

Электронныя паслугі даюць магчымасць плацельшчыкам накіроўваць у падатковы орган інфармацыю і розныя заявы па пытаннях падаткаабкладання ў выглядзе электроннага дакумента, праводзіць абмен дакументамі паміж плацельшчыкам і падатковым органам у рамках камеральнага кантролю або папярэдняга этапа камеральнай праверкі, а таксама дакументамі па частцы прымянення рэжымаў падаткаабкладання.

Паслугі прадастаўляюцца ў аўтаматычным рэжыме па тэхналогіі «сістэма-сістэма».

Патрабаванні да Спажыўца электронных паслуг ААІС, якія аказваюцца па тэхналогіі «сістэма-сістэма», асаблівасці атрымання электронных паслуг па тэхналогіі «сістэма-сістэма» вызначаны ў Адзіных тэхнічных патрабаваннях ААІС, размешчаных на сайце НЦЭП.

 
 

 

 

16.10.2026

З мэтай паляпшэння працы рэсурса выкарыстоўваюцца файлы "cookies" (файлы з дадзенымі аб мінулых наведваннях рэсурса).