На адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступны да заказу новыя адміністрацыйныя працэдуры Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
- 548.10.3.2 «Уключэнне мясцовага маладзёжнага або дзіцячага грамадскага аб'яднання ў мясцовы рэестр маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай»;
- 548.10.8.1 «Атрыманне ўзгаднення рашэння аб фарміраванні студэнцкага атрада».
Адміністрацыйныя працэдуры даступныя для заказу юрыдычным асобам са строгай аўтэнтыфікацыяй (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карты).


