З 16 чэрвеня 2025 года на адзіным партале электронных паслуг «Е-Паслуга» даступная да заказу адміністрацыйная працэдура, якая ажыццяўляецца Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта, абласнымі і Мінскім гарадскім упраўленнямі па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага тэрытарыяльнага ўзроўню:
548.2.1.1 «Устанаўленне норм расходу і (або) гранічных узроўняў спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў для юрыдычных асоб з гадавым сумарным спажываннем паліўна-энергетычных рэсурсаў 300 тон умоўнага паліва і больш і (або) юрыдычных асоб, якія маюць крыніцы цеплавой энергіі прадукцыйнасцю ад 0,5 Гкал/гадзіна і больш».